• Зажинки в МстиславлеЗажинки в Мстиславле
  • Александро-Невского Кафедральный соборАлександро-Невского Кафедральный собор
  • Въездной знак в городВъездной знак в город
  • Свято-Успенский Пустынский монастырьСвято-Успенский Пустынский монастырь
  • Праздник средневековой культурыПраздник средневековой культуры
  • Памятник Петру МстиславцуПамятник Петру Мстиславцу
  • Детская школа искусствДетская школа искусств
  • Районный исполнительный комитетРайонный исполнительный комитет
Главная -  Новости -  Новости района

У Мсціславе прайшоў канцэрт Аляксандра Саладухі з новай праграмай «Мы будем вместе»

20.04.2017
Выйшаўшы на сцэну ў ружовым касцюме, бліскаючы беласнежнай усмешкай, артыст цалкам завалодаў увагай зала. Быццам, 30 гадоў, праведзеныя на сцэне, толькі амаладзілі зорку беларускай эстрады, і гэта сапраўды так, бо, па словах артыста, ён чэрпае энергію ад сваіх прыхільнікаў.

Першую частку канцэрта завяршыў выступ гурта «Элемент». Аляксандр і Анатоль - сыны-блізняты Саладухі - працягвалі дарыць добры настрой, выконваючы энергічныя кампазіцыі. Але гледачы, вядома ж, чакалі залатыя хіты зоркі беларускай эстрады, і Аляксандр Саладуха падняў зал сваімі ўсенародна любімымі песнямі «Здравствуй, чужая милая», «Виноград», «Калина». У завяршэнне артыст, як і абяцаў, правёў працяглую аўтограф-сесію і сфатаграфаваўся з прыхільнікамі сваёй творчасці.