• Детская школа искусствДетская школа искусств
  • Праздник средневековой культурыПраздник средневековой культуры
  • Памятник Петру МстиславцуПамятник Петру Мстиславцу
  • Районный исполнительный комитетРайонный исполнительный комитет
  • Александро-Невского Кафедральный соборАлександро-Невского Кафедральный собор
  • Свято-Успенский Пустынский монастырьСвято-Успенский Пустынский монастырь
  • Въездной знак в городВъездной знак в город
  • Зажинки в МстиславлеЗажинки в Мстиславле
Главная -  Новости -  Новости района

«Балцкі Субстрат» у Мсціславе: літаратурна-музычная імпрэза памяці Юлія Таўбіна ў год «500-годнасці».

11.04.2017
5 красавіка 2017 г. у Мсціслаўскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Пяцісотгоднасць”, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, прайшла літаратурна-музычная імпрэза з удзелам гурта “Балцкі Субстрат” і сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў Віктара Жыбуля і Юрыя Несцярэнкі. Вядоўца імпрэзы, даследчык беларускай паэзіі 20-30-х гг. ХХ ст. Віктар Жыбуль распавёў публіцы пра жыццё і творчасць паэта і перакладчыка Юлія Таўбіна (1911 – 1937), творчы шлях якога пачынаўся ў Мсціславе, гурт “Балцкі Субстрат” выканаў некалькі песень на ягоныя словы (“У цемры летняе начы”, “Сталасць”). У выкананні “Балцкага Субстрату” гучалі кампазіцыі на словы Алеся Гаруна, Сяргея Дарожнага, іншых аўтараў, творы фальклорнага паходжання, у тым ліку песня, запісаная ў 1926 г. на Мсціслаўшчыне ад маці пісьменніка Максіма Гарэцкага (“Дубровушка”).