• Памятник Петру МстиславцуПамятник Петру Мстиславцу
  • Александро-Невского Кафедральный соборАлександро-Невского Кафедральный собор
  • Въездной знак в городВъездной знак в город
  • Праздник средневековой культурыПраздник средневековой культуры
  • Свято-Успенский Пустынский монастырьСвято-Успенский Пустынский монастырь
  • Детская школа искусствДетская школа искусств
  • Районный исполнительный комитетРайонный исполнительный комитет
  • Зажинки в МстиславлеЗажинки в Мстиславле
Главная / Общество / БРСМ / Новости

У раённай арганізацыі БРСМ – новы лідар

19.05.2011

3 12 мая раённую арганізацыю ГА «БРСМ» узначаліла выканаўца абавязкаў першага сакратара РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Г.Шырокава.

Ганна Міхайлаўна нарадзілася 9 ліпеня 1987 года ў г. Мсціславе. Закончыла аддзяленне «журналістыка» факультэта славянскай філалогіі УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова».

Са жніўня 2005 г. працавала загадчыцай аддзела пісьмаў і сацыяльна-эканамічных праблем рэдакцыі раённай газеты «Святло Кастрычніка». Дэпутат раённага Савета дэпутатаў 26 склікання па Чырвонаармейскай выбарчай акрузе №7. Не замужам.

Сёння Г. Шырокава расказвае пра сябе, аб задачах, якія стаяць перад маладзёжным рухам Мсціслаўшчыны.

— У рады БРСМ я ўступіла яшчэ ў гады вучобы ў школе I была выбрана сакратаром пярвічнай арганізацыі СШ №2. Калі працавала ў рэдакцыі, арганізавала сваю пярвічную арганізацыю. Таму цяперашняя праца для мяне не пачатак абсалютна новай справы, а працяг таго, чым я займалася доўгія гады.

Першачарговай задачай нашага грамадскага аб'яднання з'яўляецца выхаванне маладога чалавека як грамадзяніна, які быў бы здольны вырашаць надзённыя і магчымыя задачы, быць дастойным абаронцам сваёй Радзімы, гаспадаром і працаўніком.

Сярод перспектыўных напрамкаў работы раённай арганізацыі ГА «БРСМ» бачу ўсебаковую дапамогу нашай моладзі ў розных сферах дзейнасці.

Звяртаюся з заклікам да ўсёй моладзі раёна быць актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця. Нам, маладым, будаваць моцную і квітнеючую Беларусь!