• Дзіцячая школа мастацтваўДзіцячая школа мастацтваў
  • Аляксандра-Неўскага Кафедральны саборАляксандра-Неўскага Кафедральны сабор
  • Свята сярэднявечнай культурыСвята сярэднявечнай культуры
  • Зажынкі ў МсціславеЗажынкі ў Мсціславе
  • Свята-Успенскі Пустынскі манастырСвята-Успенскі Пустынскі манастыр
  • Помнік Пятру МсціслаўцуПомнік Пятру Мсціслаўцу
  • Раённы выканаўчы камітэт Раённы выканаўчы камітэт
  • Уязны знак у горадУязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Праект указа па стварэнні першай у Беларусі дзяржкарпарацыі знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці

21.02.2020

Праект указа па стварэнні першай у Беларусі дзяржкарпарацыі знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праект павінен быць цяпер узгоднены з Камітэтам дзяржаўнага кантролю. Калі ўзгадненне пройдзе аператыўна, дакумент будзе ўнесены ў Савет Міністраў. І далей урадам будзе накіраваны ў Адміністрацыю Прэзідэнта для разгляду", - сказаў Андрэй Гаеў.

Размова ідзе аб тым, каб сфарміраваць арганізацыю, дзе працэс кіравання будзе ажыццяўляцца на прафесійнай аснове, а не праз дзяржорганы нэпасрэдна (хоць дзяржаўны орган будзе прымаць удзел у дзейнасці карпарацыі). "Гэты працэс неабходна апрабаваць на базе некалькіх канкрэтных структур і паглядзець: ці адпавядае ён нашым рэаліям, ці дае эфект і ці трэба маштабаваць далей", - дадаў ён. Цяпер у кіраванні Дзяржкаммаёмасці знаходзяцца два холдынгі - "Белаўтадар" і "Белрэсурсы", таксама перададзены пакет акцый Парытэтбанка, які належыць дзяржаве, на базе акцый можа быць створана дзяржкарпарацыя.

Што датычыцца прыватызацыйных працэсаў, то вялікіх продажаў у 2019 годзе не было (акрамя продажу Баранавіцкага малочнага камбіната "Савушкінаму прадукту"). Усяго рэалізавана 11 пакетаў акцый.

Адказваючы на пытанні журналістаў аб прыватызацыйным спісе, Андрэй Гаеў адзначыў, што ў ім на сённяшні дзень 13 акцыянерных таварыстваў. Сярод іх ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Купалінка". У сакавіку спіс павінен папоўніцца. Аднак ён растлумачыў, што гэта не план прыватызацыі. "У нас у краіне планавай прыватызацыі няма. Гэта спіс, сфарміраваны па папярэдніх прапановах рэспубліканскіх органаў кіравання. Ён дае магчымасць патэнцыяльным інвестарам бачыць, што міністэрствы, органы ўладальніцкага нагляду гатовы прапанаваць (і на якіх умовах), прычым умовы зноў жа папярэднія", - сказаў ён. "Мы заклікаем і нашы прадпрымальніцкія саюзы ўносіць прапановы. Ім накіравана хадайніцтва, каб яны гаварылі, калі ў суб'ектаў бізнесу ёсць жаданне аб набыцці дзяржактыву. Тады Дзяржкаммаёмасці будзе адпрацоўваць гэта пытанне з адпаведнымі органамі ўладальніцкага нагляду", - дадаў Андрэй Гаеў.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI